Вы тут

З тэрыторыі Беларусі абстралялі Жытомірскую і Чарнігаўскую вобласці

Вайна ва Украіне / Associated Press 

У ноч на 25 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі нанесены масіраваны ўдар па Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцях Украіны. Як паведамляе аператыўнае камандаванне "Поўнач", па вёсцы Дзясна Чарнігаўскай вобласці з самалётаў і з зямлі было выпушчана 20 ракет. Разбураны аб'екты інфраструктуры.

Па словах кіраўніка Жытоміра Сяргея Сухамліна, па прыгарадзе абласнога цэнтра было выпушчана 24 ракеты. Абстрэлены ваенныя аб'екты вакол Жытоміра, сам горад не пацярпеў.

"Лукашэнка пятляе перад Пуціным, перад сваім войскам, перад Захадам. Мы ведалі, хто ён такі, але сёння мы ўбачылі, што Беларусь таксама ўдзельнічае ў вайне, як і РФ", — сказаў Сухамлін.

У вайсковай адміністрацыі Жытоміра заявілі, што ў выніку абстрэлаў загінуў адзін вайсковец, яшчэ адзін паранены.

Аб тым, што з тэрыторыі Беларусі запускаліся ракеты, пацвярджаюць і жыхары паўднёвых раёнаў Гомельскай вобласці. Паводле тэлеграм-каналаў, у 4.10 запуск некалькіх ракет у паветра назіралі ў Петрыкаўскім раёне.

Таксама ракетныя запускі былі зафіксаваныя над Светлагорскім, Нараўлянскім і Мазырскім раёнамі. Гэта адбылося паміж 4.50 і 6.00 раніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.