З шасці чалавек ў нацыянальнай зборнай Беларусі па лыжных гонках трое ― расіяне

З шасці чалавек ў нацыянальнай зборнай Беларусі па лыжных гонках трое ― расіяне

Цяпер ў беларускай нацыянальнай зборнай па лыжных гонках шэсць спартоўцаў. З іх трое ― грамадзяне Расіі. У жаночай частцы зборнай нават няма ні адной беларускі!

Дасягненні расіян у складзе зборнай Беларусі на Кубку свету (2016-2017) у агульным заліку не ўражваюць: Юля Ціханава — 68 месца, Паліна Сераносава — 96 месца. Міхаіл Куклін у Кубку свету (2014-2015) — 133 месца ў агульным заліку. Цяпер яны ў Раўбічах на зборах нацыянальнай каманды, праходзяць падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па лыжных гонках, Іван Лістапад, растлумачыў сітуацыю з заваёўваннем ліцэнзій на зімовыя Алімпійскія гульні ў Карэе:

“Існуе дзве ліцэнзіі. Першая XD4. Зараз ёсць чатыры спартсмена Рэспублікі Беларусь, якія прэтэндуюць на гэту ліцэнзію. Каб яе атрымаць трэба быць у топ-300 (сусветны рэйтынг ў дыстанцыйным і спрынтарскім заліку). Калі яны атрымаюць гэтую ліцэнзію, то паедуць выступаць ад Беларусі на Алімпійскіх гульнях. Другая ліцэнзія XD3, на яе прэтэндуе пяць спартсменаў Рэспублікі Беларусь. Каб яе атрымаць трэба патрапіць у топ-300 у спрынтарскім, або дыстанцыйным заліку, такіх ліцэнзій у Беларусі толькі дзве. Перавага павінна аддавацца беларусам, а не спартсменам які мае від на жыхарства, але не мае грамадзянства. Акрамя гэтага ў Беларусі ёсць яшчэ дзве ліцэнзіі на паездку на Алімпійскія гульні, без выканання алімпійскіх квотаў. Прымаць рашэнне будзе Беларуская федэрацыя лыжных гонак"

Еўрарадыё звярнулася ў Міністэрства спорту і турызму за тлумачэннем: ці могуць спартсмены без беларускага грамадзянства выступаць за нацыянальную зборную Беларусі?

Для таго, каб грамадзяне іншай краіны маглі выступаць за Рэспубліку Беларусь у міжнародных спаборніцтвах па лыжных гонках, трэба выканаць чатыры ўмовы, — адказвае прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч. — Па-першае, іх згода, па-другое, згода Федэрацыі лыжных гонак, за якую яны выступалі дагэтуль, па-трэцяе, від на жыхарства ў Беларусі, і апошняе — згода з боку Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту аб дапушчэнні гэтых спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў“.

А вось калі гаворка ідзе пра Алімпійскія гульні, дзейнічаюць іншыя правілы. Калі расіяне захочуць выступіць за нас у 2018 годзе ў Пхенчане, дык яны павінны будуць прыняць грамадзянства Беларусі.

Тым часам з лыжнікам Сяргеем Далідовічам, які выступаў 25 гадоў за Беларусь, федэрацыя лыжных гонак не працягнула кантракт

З шасці чалавек ў нацыянальнай зборнай Беларусі па лыжных гонках трое ― расіяне

Цяпер праходзяць зборы ў Раўбічах, і я там, хутчэй, як госць, ― кажа Далідовіч. ― Працую са сваім вучнем. Ён у тым ліку мой спарынг-партнёр, ці я для яго, ён маладзейшы за мяне гадоў на пятнаццаць, і складана сказаць, хто за кім цягнецца. Верагодна, няглядзячы на тое, што я быў лепшым ад Беларусі на апошнім чэмпіянаце свету, маімі вынікамі яны [кіраўніцтва федэрацыі] засталіся незадаволеныя. Ну, можа, зараз грошы пойдуць на спартсменаў, у якіх федэрацыя бачыць нейкую перспектыву“.

 

Ці будуць расійскія лыжнікі ўдзельнічаць ў Алімпійскіх гульнях за Беларусь, яшчэ не вядома.

Цяпер ідзе збор дакументаў і афармленне пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь, такім чынам яны змогуць выступаць за Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Але гэта не адзіная ўмова, — тлумачыць Уладзімір Несцяровіч. — Там свая сістэма адбору, розныя ліцэнзіі і квоты. Калі гэтыя ўмовы будуць з боку спартсменаў выкананыя, то яны змогуць выступаць за нашу краіну“.

У Далідовіча таксама застаецца варыянт папасць на Алімпійскія гульні:

Можна ездзіць па спаборніцтвах, якія ладзіць Міжнародная лыжная федэрацыя (FIS), набіраць ачкі, і тады, не залежачы ад сваёй федэрацыі, паехаць на Алімпійскія гульні. Але для гэтага патрэбныя грошы. Вось, шукаю неабыякавых людзей, якія ведаюць мяне, вераць у мяне. Па маіх падліках, мне трэба 10-15 тысяч долараў на падрыхтоўку. Большая частка — у апошнія чатыры месяцы перад гульнямі, таму што, калі не паспеў да студзеня, дык цягнік сышоў. У гэтыя месяцы галоўныя старты і нарматывы“.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі