З Расіі ў Беларусь зноў вярнулі мяса і гародніну

Россельгаснагляд зноў паведаміў пра вяртанне сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі ў Беларусь. 26 сакавіка ў пункце папярэдняга паведамлення “Красная Горка” завярнулі груз замарожанай ялавічыны ў блоках вытворчасці Жлобінскага мясакамбінату. Груз агульнай вагой каля трох тон ішоў у расійскае Іванава і суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам Жлобінскай гарадской ветэрынарнай станцыі. Адпраўнікам па дакументах была мінская фірма “Рэгіён-Гандаль”.

Праверка выявіла грубыя парушэнні правілаў транспартоўкі, тым ліку парушэнні тэмпературнага рэжыму і нездавальняючы санітарны стан транспартнага сродка.

У той самы дзень на аўтадарозе Масква — Мінск завярнулі 250 кілаграмаў морквы і паўтары тоны цыбулі, на якія не было маркіровачных этыкетак з патрэбнай інфармацыяй пра прадукцыю, паведамляе БелаПАН.

Ілюстратыўнае фота з сайта ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі