З Расіі ў Беларусь вярнулі 20 тон "сумнеўнай ялавічыны"

З Расіі ў Беларусь вярнулі 20 тон "сумнеўнай ялавічыны"

З Расіі ў Беларусь вярнулі 20 тон сумнеўнай ялавічыны. Фуру з грузам, якая прыехала з нашай краіны, спынілі на беларуска-расійскай мяжы ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці. Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, ялавічыну везлі з Ашмянскага мясакамбіната. На частку грузу адсутнічалі неабходныя дакументы, якія б пацвярджалі інфармацыю пра краіну паходжання, вытворцу, дату выпрацоўкі і тэрмін прыдатнасці. На іншую частку тавару не было ветэрынарных суправаджальных і таваратранспартных дакументаў.

Адзначаецца, што ялавічына суправаджалася арыгіналам ветэрынарнага сертыфіката Мытнага саюза, які выдала Ашмянская ветстанцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі