З праграмы "Ракаўскага фэсту" знялі дзіцячы танцавальны калектыў з Маладзечна

З праграмы "Ракаўскага фэсту" знялі дзіцячы танцавальны калектыў з Маладзечна

З праграмы "Ракаўскага фэсту", які адбудзецца 10 верасня, знялі дзіцячы харэаграфічны калектыў "Białe Skrzydła" ("Белыя крылы"). Пра гэта маладзечанскі калектыў, унесены ў афішу, даведаўся за некалькі дзён да імпрэзы, піша сайт znadniemna.pl

Суарганізатарка фэсту з боку польскай амбасады ў Мінску Марына Таварніцкая патлумачыла, што ўлады Валожына (у чыім раёне пройдзе фэст) маюць канфлікт з кіраўніком маладзечанскага калектыву Віктарам Барановічам

У каментары журналістам Барановіч патлумачыў: "Я не ведаю нікога не толькі сярод уладаў Валожына... Не магу прыгадаць, каб падтрымліваў кантакты нават з жыхарамі таго мястэчка. Калі і меў з кімсьці канфліктную сітуацыю, дык з дырэктаркай Дома культуры ў Маладзечне". 

Кіраўнік танцавальнага калектыву найбольш шкадуе, што яго выхаванцы не змогуць выступіць на адной сцэне з рок-спеваком Лявонам Вольскім — яны гэтага вельмі хацелі. 

З праграмы "Ракаўскага фэсту" знялі дзіцячы танцавальны калектыў з Маладзечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі