З ператрусам прыйшлі да дырэктаркі "Экадома" Марыны Дубінай

Марына Дубіна /  greenbelarus.info
Марына Дубіна /  greenbelarus.info

Сілавікі прыйшлі з пастановай на ператрус да дырэктаркі грамадскага аб'яднання "Экадом" Марыны Дубінай, паведамляе "Белсат". Падставай для ператрусу сталі два артыкулы КК: арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).  

Самой Марыны дома няма.

"Экадом" працуе ў Беларусі з 1996 года. Гэтае грамадскае аб'яднанне было заснаванае "для прасоўвання экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і ідэй устойлівага развіцця", гаворыцца на сайце арганізацыі. Пры гэтым актывісты аб'яднання займаюцца праектамі ў розных сферах: ад экалагічнай адукацыі да абароны правоў людзей на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Апошнія некалькі тыдняў па краіне пракацілася хваля ператрусаў у кватэрах актывістаў і журналістаў, а таксама ў офісах медыя і няўрадавых арганізацый. Сёння з раніцы сілавікі праводзяць ператрусы ў кватэрах журналістаў тэлеканала "Белсат" і "Радыё Свабода".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі