Вы тут

З-пад варты выпушчаны гендырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў

Сяргей Павалішаў / facebook.com/Socialweekendbelarus

Гендырэктара кампаніі hoster.by Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА, піша reform.by.

Яму змененая мера стрымання. Адвакат падкрэсліў, што Павалішаў па-ранейшаму застаецца пад следствам.

Павалішава затрымалі напрыканцы траўня 2021 года, калі адбываліся ператрусы і затрыманні супрацоўнікаў TUT.by. Праваабаронцы прызналі яго, як і астатніх фігурантаў "справы TUT.by", палітвязнем.

Дарэчы, днямі стала вядома, што з 1 студзеня 2022 года hoster.by перастане быць тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны by і бел. Правы адміністравання пяройдуць да кампаніі beCloud.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.