Колькасць дзяцей, якія загінулі падчас вайны Расіі ва Украіне, вырасла да 121, паведамляе офіс украінскага Генеральнага пракурора. Учора гэтая лічба была 117.
Раненні рознай ступені цяжкасці за 28 дзён вайны атрымала 167 дзяцей. Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Кіеўскай (61), Харкаўскай (41), Данецкай (40) і Чарнігаўскай (32) абласцях.
Напярэдадні ўвечары "варожы снарад трапіў у шматпавярховік у Рубежным Луганскай вобласці. Трое загінулых, двое з іх — дзеці", кажуць у офісе генпракурора Украіны.
Праз бамбардзіроўкі і абстрэлы у краіне пашкоджаныя каля 550 навучальных устаноў. Гэта больш за 220 школ, 155 дзіцячых садкоў. 72 навучальныя ўстановы разбураныя цалкам.
Пры гэтым у Кіеве падкрэсліваюць, што ўсе гэтыя звесткі "не з'яўляюцца канчатковымі", бо няма магчымасці агледзець месцы абстрэлаў там, дзе працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні, і на часова акупаваных тэрыторыях.