З пачатку года больш за 650 беларусаў папрасілі прытулку ў Польшчы

Мірны дом, прытулак для беларускіх бежанцаў, у Варшаве​ / Reuters
Мірны дом, прытулак для беларускіх бежанцаў, у Варшаве​ / Reuters

Амаль трэць просьбітаў прытулку ў Польшчы ў гэтым годзе — гэта выхадцы з Беларусі, паведамляе польскае Упраўленьне па справах іншаземцаў. Усяго за паўгода было пададзена 1,7 тысяч заяў, 667 з іх — ад беларускіх грамадзян.

У польскім Упраўленні па справах замежнікаў падкрэсліваюць, што "часцей за ўсё за прадастаўленнем міжнароднай абароны звярталіся грамадзяне Беларусі".

Колькасць заяў ад беларусаў стала расці з сакавіка і дасягнула піку ў траўні. У апошні месяц вясны з просьбай пра прытулак да польскіх уладаў звярнуліся больш за 150 грамадзян Беларусі.

У ведамстве таксама адзначылі, што беларусы лідзіруюць і па колькасці станоўчых рашэнняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны. За паўгода статус бежанца ў Польшчы атрымаў 391 чалавек, 282 з іх — гэта грамадзяне Беларусі.

Больш таго, як адзначаюць ва Упраўленні па справах бежанцаў, са жніўня 2020 года па прашэннях ад грамадзян Беларусі не было ні адной адмовы.

Таксама часта звяртаюцца з просьбай аб прадастаўленні статусу бежанца грамадзяне Расіі (было пададзена 465 заяў), далей ідуць прадстаўнікі Афганістана (140 чалавек), Украіны (112 чалавек), Турцыі (50 чалавек) і іншых краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі