З мінскага Парка 50-годдзя Кастрычніка прыбяруць атракцыёны

 З мінскага Парка 50-годдзя Кастрычніка прыбяруць атракцыёны

Сталічны Парк імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка чакае рэканструкцыя. Па гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Дараховіча. Цяпер інстытут "Мінскпраект" прыступіў да распрацоўкі канцэпцыі рэканструкцыі гэтага аб'екта, дзе плануюць будаваць нацыянальны стадыён.

Па словах чыноўніка, у парку будзе зроблены акцэнт на актыўны спорт з максімальным захаваннем зялёных насаджэнняў. Старыя атракцыёны, якія пакуль яшчэ працуюць, будуць дэмантаваныя, іх заменяць новыя "зоны актыўнасці".

Сёлета ў Мінску завяршаюць працы па добраўпарадкаванні парка імя Уга Чавеса, рэканструкцыю паркаў імя М.Паўлава і ля гатэлю "Пекін". Таксама чакаецца абнаўленне парка Дружбы народаў і добраўпарадкаванне тэрыторыі ля заказніка "Лябяжы". На Востраве птушак ужо замененыя сцежкі і насціны, знесеныя старыя альтанкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі