Вы тут

З Літвы ў Беларусь пад выглядам запчастак спрабавалі ўвезці грузавік (фота)

grt.customs.gov.by

З Літвы ў Беларусь пад выглядам асобных запчастак спрабавалі ўвезці грузавік. Такая "маскіроўка" была патрэбна для ўхілення ад поўнай выплаты мытных плацяжоў (пры ўвозе запчастак стаўкі мытнай пошліны меншыя, чым пры ўвозе машыны).

Як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Беняконі". Мытнікі былі здзіўленыя, калі пабачылі ў фуры разабраны грузавік Mercedes: кабіну, шасі, рухавік і г. д. Ідэнтыфікацыйныя нумары на "запчастках" належалі аднаму аўтамабілю, таму груз адправілі на экспертызу ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату. Яна пацвердзіла, што асобныя "запчасткі" ўяўляюць сабой адзіны транспартны сродак, толькі разабраны. Яго кошт ацанілі на суму каля 45 тысяч рублёў. Гродзенская рэгіянальная мытня яшчэ праводзіць праверку.