З інтэрнэт-кнігарняў прыбіраюць мемуары галоўнага дыверсанта Трэцяга рэйху

"экстрэмісцкія" мемуары Ота Скарцэні

З беларускіх буйных інтэрнэт-кнігарняў прыбіраюць кнігу Ота Скарцэні "Невядомая вайна". Гэта запатрабавала пракуратура Савецкага раёна Мінска.

Кніга Скарцэні ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адпаведнае рашэнне прыняў 18 снежня 2022 года суд Цэнтральнага раёна сталіцы.

"Аднак гандлёвыя аб'екты не прынялі мер да своечасовага выдалення прапаноў аб набыцці дадзенага кніжнага выдання", — кажуць у пракуратуры.

Кіраўнікам трох інтэрнэт-кнігарняў вынеслі прадпісанні, каб кнігу неадкладна знялі з продажу. Усе крамы выканалі патрабаванні пракуратуры .

Ота Скарцэні — галоўны дыверсант Трэцяга рэйху. У сваіх мемуарах ён распавядае пра службу ў часцях асаблівага прызначэння. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.