З Беларусі збег палітвязень Міхаіл Чамурака

З Беларусі збег палітвязень Міхаіл Чамурака

З Беларусі збег палітвязень Міхаіл Чамурака. Ён быў у папраўчай установе адкрытага тыпу. На ўцёкі рашыўся пасля распачацця новай крымінальнай справы.

Як паведамляюць праваабаронцы, "хімію" актывіст з Дуброўна Чамурака з кастрычніка адбываў у Ваўкавыску. Ён быў асуджаны за тры гады за "паклёп". Новую крымінальную справу распачалі па артыкуле "распальванне варожасці". Каб не трапіць у калонію, Міхаіл Чамурака 26 лістапада знік, а цяпер ужо знаходзіцца ў бяспецы за мяжой. Вядома, што на Гродзеншчыне яго шукала міліцыя.

Чамурака  — не першы палітвязень, які ўцякае з "хіміі" за мяжу. Такія яны, рэаліі Беларусі ў XXI стагоддзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі