З "Азоўсталі" эвакуявалі каля 300 параненых украінскіх вайскоўцаў

З "Азоўсталі" эвакуявалі каля 300 параненых украінскіх вайскоўцаў

Украінскія абаронцы Марыупаля дамовіліся пра выратаванне параненых абаронцаў "Азоўсталі". З тэрыторыі камбіната эвакуявалі каля 300 параненых украінскіх вайскоўцаў, пішуць "Новости Донбасса".

Іх вывезлі на тэрыторыю, якую кантралюе так званая "ДНР". Паводле звестак Міністэрства абароны Украіны, 53 цяжка параненыя байцы дастаўленыя ў Новаазоўск, яшчэ 211 байцоў — у Яленаўку. Украінскіх вайскоўцаў плануюць абмяняць на палонных расійскіх салдатаў.

Раней камандзір палка "Азоў" Дзяніс Пракапенка заявіў, што ўвесь гарнізон выконвае рашэнне вышэйшага ваеннага камандавання. 

Каментуючы сітуацыю ў Марыупалі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў

"Дзякуючы дзеянням украінскіх вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны, разведкі, перамоўнай групы, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і ААН мы маем надзею, што ўдасца захаваць жыцці нашых хлопцаў. Сярод іх ёсць цяжкапараненыя, ім аказваецца дапамога.

Хачу падкрэсліць: украінскія героі патрэбныя Украіне жывымі. Гэта наш прынцып. Думаю, што гэтыя словы зразумее кожны адэкватны чалавек".

Ён дадаў, што аперацыю па выратаванні абаронцаў "Азоўсталі" пачалі ўкраінскія разведчыкі. Яна працягваецца, але патрабуе часу і далікатнага абыходжання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі