З Акадэміі мастацтваў звальняюць народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік
![З Акадэміі мастацтваў звальняюць народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/118617597_3324476197620282_7952214964886825190_o.jpg.webp?itok=l4r60KyU)
З Акадэміі мастацтваў звальняюць народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік. Яна выкладала на кафедры майстэрства акцёра тэатральнага факультэта і на 0,5 стаўкі была мастацкім кіраўніком акцёрскага курса. Пры звальненні ніякіх тлумачэнняў не было.
"У тэатральна-мастацкім інстытуце мяне вучылі мець гарачае сэрца і вольныя думкі! — піша Белахвосцік на сваёй старонцы ў Facebook. — І гэтым я дзялілася са студэнтамі. І я іх не кіну!"
Зоя Белахвосцік працавала ў Купалаўскім тэатры, сёлета адтуль сышла з большай часткай трупы.
![З Акадэміі мастацтваў звальняюць народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік](/sites/default/files/paragraphs/image/12020155134245138209498523344073588066837044n.jpg)
facebook.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.