З 52 кандыдатаў у дэпутаты, якія скардзіліся ў ЦВК, зарэгістраваныя 8 чалавек

Цэнтрвыбаркам Беларусі падчас разгляду 52 скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў на працягу 3-4 верасня зарэгістраваў 8 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пяць чалавек былі зарэгістраваныя 3 верасня, і трое чалавек - 4 верасня.  Незарэгістраваныя кандыдаты, чые скаргі былі адхіленыя ЦВК, маюць права ў трохдзённы тэрмін абскардзіць прынятыя камісіяй пастановы ў Вярхоўным судзе, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, што сярод зарэгістраваных 3-4 верасня ёсць кандыдаты з адзінага спісу АДС, прадпрымальніца з Віцебску Ірына Яскевіч і сябра Партыі камуністаў Беларускай Міхаіл Селівонец, а таксама Ўладзімір Навасяд з "еўрапейскага спісу".

Не былі задаволеныя скаргі Вінцука Вячоркі, Сяргея Салаша, Міколы Статкевіча, Аляксандра Макаева, Юрася Карэтнікава, Алеся Лагвінца ды іншых вядомых дзеячоў дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі