Вы тут

З 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў

Маленькі беларус / БЕЛТА

З 1 лютага ў Беларусі вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны гэта звязваюць з ростам сярэднямесячнай заработнай платы (пераразлік адбываецца двойчы на год — 1 лютага і 1 жніўня). На першае дзіця дапамога складзе 472,92 рубля, на другое і наступных дзяцей — 540,48, на дзіця-інваліда — Br608,04.

Памер гэтай дапамогі на першае дзіця складае 35% ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у краіне за квартал, на другое і наступных дзяцей — 40%, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння — 45%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.