Юшчанка зрабіў героем Украіны галоўнага камандзіра УПА Рамана Шухевіча

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прысвоіў званне Героя Украіны галоўнаму камандзіру УПА Раману Шухевічу (пасмяротна). Як адзначаецца ва ўказе, такім чынам адзначаны яго "выдатны асабісты ўнёсак у нацыянальна-вызваленчую барацьбу за свабоду і незалежнасць Украіны".  На 2007 год прыпадаюць 100-я ўгодкі з дня народзінаў Шухевіча (1907 -
1950), а таксама 65-я ўгодкі з дня заснавання Украінскай Паўстанчай
Арміі (бандэраўскай АУН).

Указ Юшчанкі выклікаў пратэсты ў левых сілаў
Украіны, якія ўспрымаюць Шухевіча і УПА, як пасобнікаў фашыстоўскіх
акупантаў.

Падчас нямецкай акупацыі "Герой Украіны" "адзначыўся" і ў
Беларусі, дзе ён камандаваў украінскім паліцыйным батальёнам і
ўдзельнічаў у карных акцыях супраць партызанаў.