Юшчанка ператварыў Чарнобыльскую зону ў паляўнічыя ўгоддзі?

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб стварэнні заказніка "Чарнобыльскі адмысловы", паведамляе "Интерфакс". Пад яго аддадзеная тэрыторыя 30-кіламетровай зоны адчужэння і зоны абавязковага адсялення вакол Чарнобыльскай АЭС: усяго атрымліваецца 48 тысяч 870 гектараў. За мэту стварэння заказніка ўзятая неабходнасць захаваць "унікальныя ўласцівасці лясных пасадак зоны адчужэння". Раней украінскае выданне "Дзелавая сталіца" адзначала, што лясы Кіеўскай вобласці, якія указам Юшчанкі ўводзяцца ў склад заказніка, уяўляюць сабою адно з самых чыстых месцаў у "зоне". Там водзяцца ласі, алені, кабаны і лісы. У заказнік нават плануюць завозіць жывёлін з іншых рэгіёнаў Украіны.

Выданне не выключыла, што новы заказнік з часам станецца яшчэ аднымі паляўнічымі ўгоддзямі для ўкраінскіх службоўцаў.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі