Вы тут

Юрый Зісер набыў юным беларускім музыкам пяць арганаў

ТРК Вараг

Заснавальнік партала TUT.by Юрый Зісер прафінансаваў набыццё пяці арганаў для музычных навучальных установаў Мінска і Пінска. Інструменты перадаў юным музыкам мясцовы сацыяльны фонд "Добра".

Два электраарганы накіраваліся ў Пінск і цяпер на іх будуць граць навучэнцы гарадскога каледжа і дзіцячай школы мастацтваў, прычым тут нават плануюць адкрыць навучанне па новай спецыяльнасці дзякуючы з'яўленню такога інструмента. Яшчэ тры арганы перададзеныя ў профільныя ўстановы сталіцы.

Таксама Юрый Зісер узяў на сябе частку выдаткаў па арганізацыі фестывалю арганнай музыкі Mater Misericordiae памяці кардынала Казіміра Свёнтка, які адкрыецца ў Пінску сёння, 25 траўняі збярэ каля 30 выканаўцаў і музычных калектываў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі.

Госці фестывалю змогуць пачуць адзін з найстарэйшых беларускіх арганаў, пабудаваны ажно ў 1836 годзе. Сёлета скончылася яго рэстаўрацыя, якую таксама падтрымаў Юрый Зісер. Працы бязвыплатна праводзіў аўтар энцыклапедыі "Арганы Беларусi" Аляксандр Бурдзелеў, які, дарэчы, стаў кіраўніком фестывалю, піша TUT.by