Юнак без дакументаў пераехаў на "Жыгулях" мужчыну, які ляжаў на дарозе

Юнак без дакументаў пераехаў на "Жыгулях" мужчыну, які ляжаў на дарозе

У нядзелю ў Дрыбінскім раёне (Магілёўская вобласць) каля вёскі Затоны пасля 21-й гадзіны аўтамабіль "Жыгулі" пераехаў 36-гадовага мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Юнак, які кіраваў машынай, не меў вадзіцельскіх правоў. З месца здарэння ён спрабаваў уцячы, але быў затрыманы ў выніку рэалізацыі плана "Перахоп".

Як інфармуе прэс-служба МУС, мужчына, якога пераехаў аўтамабіль, загінуў. Вядома, што ён нідзе не працаваў. Праваахоўнікі звяртаюць увагу, што ў загінулага не было флікера.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі