YouTube выдаліў канал Дзярждумы РФ. У Расіі зноў гавораць пра блакіроўку YouTube
![YouTube змагаецца з прапагандай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/youtube_0.jpg.webp?itok=0Gn3R6s4)
YouTube змагаецца з прапагандай
З YouTube выдалены канал "Дума ТБ", які належаў Дзярждуме Расіі. На ім было больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Чыноўнікі і дэпутаты адразу ж згадалі, што ўжо даўно збіраліся заблакаваць відэахостынг.
Андрэй Клішас з Савета Федэрацыі РФ, вядомы ініцыятывамі па блакіроўцы інтэрнэту, заявіў, што YouTube ідзе да таго, каб стаць у Расіі па-за законам. А афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава зноў анансавала спыненне працы YouTube у Расіі:
"Мяркуючы па ўсім, YouTube сабе прысуд падпісаў. Захоўвайце кантэнт, пераносьце на расійскія платформы. І хутчэй".
Раней YouTube закрыў доступ да брыфінгу самой Захаравай.
![YouTube удалил канал Госдумы РФ. В России снова говорят о блокировке YouTube](/sites/default/files/paragraphs/image/zaharovaklishas.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.