YouTube назваў самыя папулярныя відэаролікі 2016 года

YouTube назваў самыя папулярныя відэаролікі 2016 года

YouTube назваў самыя папулярныя відэаролікі 2016 года. У рэйтынгу папулярнага відэасервісу не ўлічваліся трэйлеры, урыўкі з фільмаў ці кліпы на песні. На першым месцы — выпуск шоу Джымі Кардэна Carpool-караоке з удзелам папулярнай спявачкі Адэль. Гэты ролік набраў на YouTube больш за 135 млн праглядаў. Другое месца ў рэйтынгу заняў відэаролік, у якім японец Піка-Таро спявае песню пра "ручку-яблык-ананас-ручку". У яго 95 млн праглядаў. Трэцяе месца заняў ролік, у якім можна ўбачыць ускрыцце хваста змяі, ён набраў 59 млн праглядаў.

У першую пяцёрку рэйтынгу таксама патрапіла рэклама Nike з футбалістам Крышціяну Раналду і відэа з 12-гадовай амерыканскай дзяўчынкай, пераможцай шоу талентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі