Яшчэ два прадпрыемствы Беларусі атрымалі доступ на расійскі рынак

З Брэсцкага мясакамбіната і ТАА "Вялес-Міт" знятыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію. Пра агенцтву БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Півавар.

Нагадаем, што ад пачатку кастрычніка Расія ўвяла забарону на пастаўкі з 26 беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай называлася выяўленая неадпаведнасць таварных партый харчовай прадукцыі нормам і патрабаванням заканадаўства Расіі і Мытнага саюза. Ад пачатку снежня расійскі бок паступова пачаў здымаць забарону з беларускіх прадпрыемстваў. На цяперашні час на расійскі рынак могуць працаваць ужо 15 з іх, з улікам Брэсцкага мясакамбіната і ТАА "Вялес-Міт", заявіў Півавар.

Такім чынам, застаюцца яшчэ 11. Прычым сярод іх восем, у чыёй прадукцыі, паводле інфармацыі расійскіх спецыялістаў, быў выяўлены геном віруса афрыканскай чумы свіней. Беларусь прапанавала пастаўляць прадукцыю з ялавічыны, а таксама са свініны, якая прайшла тэрмічную апрацоўку. Па словах Півавара, расійскі бок узяў паўзу, каб вывучыць гэтыя прапановы.

Фота — agriculture.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі