Вы тут

Яшчэ адзін Telegram-канал прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім

Спіс "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў у Беларусі расце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Мірны БДУІР" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.

Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Савецкага раёна Мінска. Суд цалкам яе задаволіў.

У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць.

Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.