Вы тут

Ярмошына: да 14:00 17 лістапада ў Беларусі абрана 30 дэпутатаў

Лідзія Ярмошына / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Па стане на 14:00 парламенцкія выбары ў Беларусі адбыліся ва ўсіх 17 акругах Гомельскай і ва ўсіх 13 акругах Магілёўскай абласцей, перадае тэлеканал "Беларусь 1". Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Такім чынам, у Беларусі ўжо абрана 30 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання.

Больш за 60% выбаршчыкаў прагаласавала, паводле звестак ЦВК, у Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях, у Мінску пакуль менш за палову тых, хто прагаласаваў.