Японцы выступаюць за адмену Алімпіяды ў Токіа

Алімпіяду ў Токіа ўжо можна назваць самай "праблемнай" / Shutterstock​
Алімпіяду ў Токіа ўжо можна назваць самай "праблемнай" / Shutterstock​

Амаль 60% жыхароў Японіі лічаць, што Алімпійскія і Параалімпійскія гульні, якія павінны адбыцца ў Токіа, неабходна адмяніць з-за сітуацыі з каранавірусам. Такія дадзеныя прыводзіць газета "Еміўрі сімбун" са спасылкай на праведзенае апытанне.

Цікава, што ў Токіа праціўнікаў Алімпіяды нават крыху больш: 61%.

Нягледзячы на меркаванне японцаў, Алімпіяда перанесеная наўрад ці будзе: раней такі крок выключыў Міжнародны алімпійскі камітэт.

Алімпіяда павінна была адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе, але была адкладзеная на год з-за пандэміі. Плануецца, што яна адбудзецца 23 ліпеня — 8 жніўня без заўзятараў з-за мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі