Янукевіч: З'езд Партыі БНФ пераносіцца — не знайшлі памяшканне

Варта адзначыць, што пошукі працягваліся ад ліпеня. Вось што распавёў Еўрарадыё старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

"У такой сітуацыі Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне правесці з'езд 11 кастрычніка... Уся гэтая сітуацыя, безумоўна, вельмі прыкрая і яна не толькі і не столькі характарызуе стаўленне сённяшніх уладаў да Партыі БНФ (і, як бачым, яно негатыўнае), а характарызуе і ілюструе вельмі яскрава тую атмасферу, якая пануе ў краіне".

Паводле слоў Янукевіча, падобных выпадкаў, каб яго партыя не магла знайсці памяшканне для з'езда, яшчэ не было (праўда, у 2003-м яго праводзілі пад Мінскам). Паколькі з'езд справаздачна-выбарчы, правесці яго ў мінскім офісе немагчыма — вылучана каля 200 дэлегатаў. Таму на працягу бліжэйшага месяца будуць працягвацца пошукі памяшкання.

Вядома, што на з'ездзе абмяркуюць тактыку і стратэгію Партыі БНФ на прэзідэнцкія выбары.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі