Янчэўскі распавёў, як выратаваў Цапкалу ад турэмнай камеры

Янчэўскі распавёў, як выратаваў Цапкалу ад турэмнай камеры

Кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ распавёў пра свайго папярэдніка на гэтай пасадзе Валерыя Цапкалу

Журналіст Юрый Гроераў вялікую частку інтэрв'ю прысвяціў дзейнасці Цапкалы ў ПВТ. Па яго словах, прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду хоча прыпісаць сабе ўсе заслугі ў стварэнні Парка. Янчэўскі на гэта адказаў, што вялікую ролю ў стварэнні і развіцці ПВТ адыграў Аляксандр Лукашэнка. "Я вось дырэктар. Што б я зрабіў, калі б не было рашэнняў прэзідэнта? Гэта абсалютна відавочнае пытанне", — заявіў чыноўнік.

Гроераў заявіў, што Цапкала стаяў "на парозе турэмнай камеры", але кіраўнік дзяржавы яго памілаваў.

На гэта Янчэўскі адказаў так: "Гаворка ішла не толькі пра Цапкалу. Гэта была вельмі буйная справа адной з фірмаў. Там былі вельмі сур'ёзныя падатковыя парушэнні, якія, дарэчы, яны потым самі прызналі і кампенсавалі. Былі тады матэрыялы і па Цапкалу. Я тады непасрэдна прасіў кіраўніка дзяржавы ад імя IT-супольнасці, вобразна кажучы,перагарнуць старонку. Я сам прасіў проста для таго, каб нейкае другое дыханне атрымала гэтая галіна. Для таго, каб інвестары глядзелі і бачылі, што тут усё спакойна, стабільна".

Раней Лукашэнка ў сваіх выступах патрабаваў ад Цапкалы, каб той публічна расказаў, за што яго звольнілі з пасады дырэктара ПВТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі