Вы тут

Як валанцёры спрабуюць захаваць памяць пра загінулых у лагеры Stalag 352

Stalag 352 / скрыншот

У час вайны на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Масюкоўшчына ў Мінску размяшчаўся адзін з самых вялікіх у Беларусі нямецкіх канцлагераў для ваеннапалонных Stalag 352. У ім загінула каля 80 000 чалавек. З тых часоў на яго тэрыторыі засталіся будынкі рознай ступені разбуранасці. Актывісты суполкі "Захаваем Масюкоўшчыну" спрабуюць захаваць пабудовы ў памяць пра загінулых.

Хлопцы і дзяўчаты запускаюць інтэрактыўны сайт, прысвечаны лагеру. Расказ пра жыццё ваеннапалонных будуецца вакол гісторыі лекара, якога забілі ў час аказання дапамогі.

8 траўня ў 11:00 ахвотныя могуць далучыцца да экскурсіі па былым лагеры, у час якой валанцёры "Захаваем Масюкоўшчыну" прэзентуюць сваю працу.

Больш падрабязна пра праект расказвае госця Еўрарадыё, аўтарка мультымедыя Марыя Іванова.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.