Як Рыга захапілася піратамі і стала сусветнай драм-н-бэйс сталіцай

У ноч з 30-га на 31-га траўня Рыга зрабілася сусветнай драм-н-бейс сталіцай: Фестываль Pirate Station Immortal першы раз за сем год сваёй гісторыі прыехаў у Латвію.












У стадыі разагрэву натоўп затрымаўся не шмат: пачалося ўсё тым, што дзяўчаты распрануліся цалкам і пачалі імітаваць акт кахання.

Але ж убачылі гэта далёка не ўсе: як мне падалося, сваю ролю адыграў прыбалтыйскі культурны звычай прыязджаць на вечарыну не раней як напрыканцы другой яе гадзіны.

“Тут падцягваўся народ настолькі павольна!, — расказвае Даша, арганізатар фэсту з Санкт-Пецярбургу. — У нас няма такога. У нас праводзіцца ў спартокмплексе з круглай арэнай і фае. І вось народ збіраецца ў фае, у восем гадзін адчыняюцца дзверы і да дзесяці вечара народ ходзіць тамака… Мы робім гейм-зону, мейк-ап зону, дзе наносяцца выявы Пірацкай станцыі, і калі адчыняюцца дзверы, народ забягае, ён у такім ажыятажы!.. У нас гэта развіта. У нас гэта культура цэлая”.

Тым не менш, адзін з сямі галоўных герояў мерапрыемства DJ Toper ацаніў ўзровень Рыжскага фэсту даволі пазітыўна.

DJ Toper: “Для Рыгі, я лічу, што гэта прарыў. І для Латвіі ў цэлым гэтае прарыў, што датычыцца драм-н-бэйса. Наколькі мне вядома тут гэты кірунак не асабліва развіты, але судзячы па гэтым мерапрыемстве, можна сказаць, што старт дадзены”.

Сёлета ўжо сёмы год Пірацкай Станцыі. З гэтай нагоды арганізатарамі фэсту была распрацавана спецыяльная канцэпцыя, у цэнтры якой знаходзілася гэтая магічная лічба.

Куды б не завітала Станцыя ў гэтым годзе, паўсюль “руліць” будуць сем дыджэяў, за кожным з якіх умоўна “замацаваны” адзін з сямі смяротных грахоў, які “прэзентаваўся” кароткай сцэнічнай пастаноўкай, і пачыналася вечарына акурат адной з іх.

Яшчэ на сцэне пілі “кроў”, “забівалі” мяч, а каб адлюстраваць зайздрасць, дзяўчаты разарвалі на жмуты вясельную сукенку, пакінуўшы нявесту у бялізне і белых панчохах, а пасля яшчэ пабіліся за вэлюм. Астаткі ўбору адразу ж разышліся на шалікі і імправізаваныя балетныя пачкі.



Дарэчы, мадыфікаваны чэрап, сімвал Пірацкай Станцыі, знешні выгляд якога трансфармуецца штогод, зараз “квітнее” чырвонымі ружамі: маўляў, і “Пітратка” квітнее і пахне.



John B, які ў Рыгу прыляцеў з Лондана пацвердзіў, што Пірацкая Станцыя – адна з самых грандыёзных танцавальных падзей свету.



John B
: “Пірацкая станцыя – найвялікшая драм-н-бейс падзея, у якой мне даводзілася ўдзельнічаць. У Пецярбургу яна проста агромістая, і ў Маскве яна вялізная. Тут трохі меншая, але таксама выглядае добра.

Калі я бачу фота з Пірацкай Станцыі, я думаю: “Магутны Божа! Гэтая паці такая крутая, яна такая агромістая! Яна больш за любую, што мы рабілі ў сваёй краіне!”



Дарэчы, Джон настолькі ўвайшоў у працэс, што нейкім невядомым чынам разбіў цыферблат свайго крутога гадзінніка.





У любым выпадку святло, якое-такі пракралася пад раніцу праз вокны пад столлю, насамрэч стала нечаканасцю. Пад музыку Астраласа (DJ Astralas) гэта выглядала асабліва эфектна (напэўна, невыпадкова яго паставілі граць апошнім).

І музыка, і святло, і неверагодна энергічныя латышы моўчкі запэўнілі, што гэта – не-не, зусім не канец! Усё толькі пачынаецца…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі