Як мінчанін “намаляваў” роварам карту Беларусі

Як мінчанін “намаляваў” роварам карту Беларусі

Мінчанін “намаляваў” роварам карту Беларусі памерам з Мінск. Так жыхар сталіцы Аляксандр Сасно паўдзельнічаў у акцыі “30 дзён на ровары”, піша go.tut.by. Ён праклаў сабе маршрут вакол горада такім чынам, каб шлях выглядаў, быццам контуры краіны на карце. Дзеля гэтага Аляксандр круціў педалі з 9.00 да 16.00, старанна аб’язджаючы кожны дом на сваім шляху.

Іншыя ўдзельнікі праекта таксама вылучаліся крэатыўнасцю: нехта намаляваў сабе роварны маршрут у выглядзе цмока, у некага атрымалася ружа, а хтосьці “накруціў” сэрца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі