Вы тут

Як Лукашэнку сустракалі ў Вене

Аляксандр Лукашэнка ў міжнародным венскім аэрапорце / president.gov.by

11 лістапада пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю. У міжнародным аэрапорце Швехат яго сустракалі Элізабет Удольф-Штробль, федэральны міністр лічбавізацыі і эканамічнай палітыкі, Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі, амбасадары Беларусі і Аўстрыі Алена Купчына і Алозія Вергетэр. У Вене беларускі кіраўнік усклаў вянок да помніка савецкім салдатам, загінулым пры вызваленні горада ў 1945-м.

Перамовы з кіраўнікамі Аўстрыі, найперш з федэральным прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам, запланаваныя на аўторак, 12 лістапада. У Вене пройдзе аўстрыйска-беларускі бізнес-форум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.