Вы тут

Як Арына Сабаленка абыграла Петру Марціч

Арына Сабаленка / vk.com/arynasabalenka

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (9-я ракетка свету) стартавала на турніры ў Цынцынаці з перамогі. У 1/32 фіналу яна ў двух сэтах абыграла Петру Марціч (21) з Харватыі — 6:1, 6:4. Паядынак працягваўся менш за паўтары гадзіны.

У 1/16 фіналу Сабаленка згуляе з Чжэн Сайсай (39) з КНР ці з Вікторыяй Кудмавай (49) з Славакіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.