Як аб'ядноўвалася Беларусь у верасні 1939 года (фота)
На сённяшні дзень прыпадаюць 69-я ўгодкі ўз'яднання беларускага народа. 17 верасня 1939 года савецкія войскі, па ранейшай дамоўленасці з гітляроўскай Нямеччынай, занялі Заходнюю Беларусь, якая ўваходзіла ў склад польскай дзяржавы. Такім чынам большасць беларускіх земляў былі аб’яднаныя ў складзе савецкай Беларусі.
У гэтай даце ёсць і свой трагізм, бо ў заходніх абласцях Беларусі НКВД была праведзеная маштабная “зачыстка”, ад якой пацярпелі дзясяткі тысяч чалавек. Але тады, у верасні 1939-га, значная частка жыхароў Заходняй Беларусі жыла надзеяй на перамены да лепшага (расчараванне прыйшло пазней).
Многія былі дэзарыентаваныя, таму сустракалі Чырвоную Армію не толькі з чырвонымі сцягамі, але і з бел-чырвона-белымі, а ў адным выпадку на Брэстчыне савецкая сімволіка была спалучаная са свастыкамі (гл. на здымку ніжэй). Гэтаму спрыяў сумесны парад нямецкіх і савецкіх войскаў у Брэсце.
Днямі Беларускі саюз афіцэраў, грамадскае аб'яднанне "Русь" і Камуністычная партыя Беларусі прапанавалі Аляксандру Лукашэнку заснаваць новае дзяржаўнае свята - Дзень уз'яднання беларускага народа. А ў наступным годзе ў Брэсце мусіць з'явіцца і помнік, прысвечаны падзеям верасня 1939-га.
Фота - radzima.org ды інш.