Ягор Філіпенка зноў вярнуўся ў БАТЭ

Ягор Філіпенка зноў вярнуўся ў БАТЭ

Ягор Філіпенка зноў вярнуўся ў БАТЭ. 30-гадовы цэнтральны абаронца падпісаў кантракт з барысаўчанамі, інфармуе прэс-служба клуба.

Філіпенка пачынаў сваю прафесійную кар'еру ў БАТЭ, у яго асноўным складзе з'явіўся ў 2006 годзе. Праз тры гады ён падпісаў кантракт з маскоўскім "Спартаком", за які выступаў да 2012-га. Пасля былі "Томь" і "Сібір". Два гады Ягор Філіпенка адгуляў за БАТЭ (у 2012-2014 гадах), пасля чаго з'ехаў у Іспанію ў "Малагу". Там ён затрымаўся ненадоўга — пераехаў у Ізраіль, дзе выступаў за "Макабі" з Тэль-Авіва і "Ашдод".

Статыстыка сведчыць, што апошні раз Філіпенка забіваў галы, калі гуляў за БАТЭ. Магчыма, што і гэтае вяртанне "на адагрэў" для яго будзе ўдалым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі