Міжнародны сэрвіс грашовых пераводаў Western Union спыняе працу ў Беларусі і Расіі. Прычынай называецца ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну.
"Мы далучаемся да міжнароднай супольнасці ў выказванні шчырай надзеі на дыпламатычнае і мірнае рашэнне. Між тым, нашымі прыярытэтамі застаюцца дабрабыт і бяспека нашых супрацоўнікаў, а таксама далейшая падтрымка народа Украіны, уключаючы рост колькасці бежанцаў, якія шукаюць бяспеку", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.