Вызвалілі сына забітага пратэстоўца Генадзя Шутава

Вызвалілі сына забітага пратэстоўца Генадзя Шутава

Вызвалілі Дзмітрыя Шутава, сына забітага пратэстоўца Генадзя Шутава. Ён прабыў за кратамі трое сутак, паведамляе тэлеграм-канал @vybory_smotri са спасылкай на яго сябра.

24-гадовага Дзмітрыя Шутава затрымалі 7 жніўня ў Жабінцы. У доме, дзе ён жыве з маці, прайшоў ператрус.

Генадзь Шутаў атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня 2020 года ў Брэсце і памёр 19 жніўня ў ваенным шпіталі сталіцы. Страляў у яго афіцэр армейскага спецназу, якога падчас разгону вулічных пратэстаў накіравалі для дапамогі брэсцкаму АМАПу. Па факце смерці Шутава адмовіліся распачынаць крымінальную справу, а самога пратэстоўца пасмяротна прызналі вінаватым у супраціўленні міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі