Сілавікі затрымалі сына забітага ў Брэсце Генадзя Шутава

Дзмітрыя Шутава затрымалі дома раніцай у суботу 7 жніўня. Фота носіць ілюстрацыйны характар
Дзмітрыя Шутава затрымалі дома раніцай у суботу 7 жніўня. Фота носіць ілюстрацыйны характар

У суботу, 7 жніўня, у Жабінцы на 72 гадзіны затрымалі Дзмітрыя Шутава, сына загінуўшага амаль год таму ў Брэсце Генадзя Шутава. Прычына затрымання невядомая. Усяго ў мінулую суботу ў Жабінцы затрымалі 15 чалавек. Дваіх пазней адпусцілі. Пра гэта паведаміў пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна".

Раніцай у дом, дзе пражывае Дзмітрый Шутаў з мамай, прыйшлі сілавікі. У доме прайшоў ператрус. Што было напісана ў пастанове, родныя Дзмітрыя дакладна не ведаюць, разгледзець дакумент падрабязна не ўдалося. Па словах яго сястры Анастасіі, у пастанове ішла гаворка аб телеграм-канале, прызнаным ўладамі экстрэмісцкім.

Нагадаем, што Генадзь Шутаў атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў Брэсце і памёр 19 жніўня ў ваенным шпіталі Мінска. Падчас суду стала вядома, што страляў афіцэр армейскага спецназа, якога накіравалі для дапамогі брэсцкаму АМАПу. Па факце смерці Шутава Следчы камітэт і пракуратура адмовіліся пачынаць крымінальную справу, а самога Генадзя Шутава пасмяротна прызналі вінаватым у супраціўленні міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі