Вызначыліся першыя фіналісты "Еўрабачання"

Вызначыліся першыя фіналісты "Еўрабачання"

Увечары 9 траўня ў Кіеве прайшоў першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне 2017". За выхад у фінал змагаліся прадстаўнікі 18 краінаў, аднак толькі 10 з іх атрымалі права выступіць у заключным туры конкурсу.  

У фінал выйшлі выканаўцы з Малдовы, Азербайджана, Грэцыі, Швецыі, Партугаліі, Польшчы, Арменіі, Аўстраліі, Кіпра і Бельгіі.

Другі паўфінал "Еўрабачання" адбудзецца 11 траўня. У ім, як вядома, выступяць прадстаўнікі Беларусі — гурт Naviband

У фінале конкурсу таксама традыцыйна ўдзельнічаюць спевакі з краінаў-заснавальніцаў "Еўрабачання" — Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Іспаніі ды Італіі. Акрамя таго, як сёлетняя гаспадыня конкурсу ў фінале шоў ўдзельнічае Украіна

Фінал "Еўрабачання" пройдзе 13 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі