Вызначаныя коміксы, па якіх здымуць гісторыю Тантана

Студыя Dreamworks абвясціла назвы двух коміксаў бельгійскага мастака Эржэ, якія будуць выкарыстаныя ў першай з трох паўнаметражных карцін Стывена Спілберга і Пітэра Джэксана аб Тантане. Гаворка ідзе пра пірацкую дылогію "Таямніца "Аднарога" ("The Secret of the Unicorn") і "Скарб Рудога Рэкхэма" ("Red Rackham's Treasure"), піша The Guardian. Эржэ, стваральнік "Тантана", выдаў гэтыя коміксы ў 1942 і 1943 гадах.

"Аднарог" - гэта карабель, захоплены ў XVIII стагоддзі піратамі (на чале з Рудым Рэкхэмам). Камандаваў караблём сэр Фрэнсіс Хэдак, продак найблізкага сябра журналіста Тантана - капітана Хэдака. Піраты Рэкхэма схавалі скарб "Аднарога" на незаселенай выспе, і Тантан разам з капітанам праз два стагоддзі накіроўваецца на іх пошукі.

У фільме ролю Капітана Хэдака будзе выконваць Эндзі Серкіс (Горлум ва "Уладары пярсцёнкаў" і Кінг-Конг у "Кінг-Конгу" Пітэра Джэксана), а ролю Тантана - 18-гадовы брытанскі акцёр Томас Сангстэр ("Рэальнае каханне" і "Мая жудасная няня").

Характэрна, што студыя Dreamworks сцвярджае, што рэжысёрам першага фільму будзе Спілберг. У кампаніі Herge Studios, якая валодае правамі на коміксы пра Тантана, паведамляюць супрацьлеглае: першы фільм зробіць Джэксан. Але абедзве крыніцы кажуць, што Джэксан будзе здымаць другую карціну.

Імя рэжысёра трэцяй часткі праекту ўвогуле невядома, хоць Спілберг нядаўна казаў, што яны з Джэксанам могуць зрабіць яе ўдваіх.

Фота: www.disco3.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі