Вызначаны спіс лекаў, якія абавязкова павінны быць у аптэках Беларусі

Вызначаны спіс лекаў, якія абавязкова павінны быць у аптэках Беларусі

Вызначаны спіс лекаў беларускай і расійскай вытворчасці, якія абавязкова павінны быць у аптэках усіх формаў уласнасці ў нашай краіне. Пералік зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі (№ 92 ад 10 снежня 2018 года), якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ім больш за 240 найменняў лекаў.

У спісе для стрававальнага тракту і абмену рэчываў у ліку іншага вызначаны амэпразол, дротаверын, спазматон, ніфураксазід, лаперамід; для крыві і крывятворных органаў — ацэтыльсаліцылавая кіслата, фалійная кіслата; для сардэчна-судзіннай сістэмы — гліцэрыл трынітрат, валідол, мельдоній, фурасемід, гепарын; сярод дэрматалагічных сродкаў — міканазол, ністатын, метылурацыл; для мочапалавой сістэмы пазначаны хлоргексідын, фуразалідон; сярод антыінфекцыйных сродкаў для сістэмнага прымянення — доксіцыклін, амоксіцілін, флюканазол, ацыклавір; сярод проціпухлінных і імунамадулюючых сродкаў — інтэрферон альфа-2b; для касцёва-цяглічнай сістэмы — глюказамін, ібупрафен, німесулід, кетараляк; для нервовай сістэмы — цытрамон-борымед, вінпацэтын, пірацэтам, гліцын; сярод супрацьпаразітарных сродкаў — метранідазол, пірантэл; для дыхальнай сістэмы — оксіметазалін, рынацыл, амбраксол, лоратадын; для лячэння захворванняў органаў пачуццяў — вочныя кроплі левафлёксацын, дыклёфенак, сляза штучная ды іншыя.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя пачне дзейнічаць праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі