Выжыць і перамагчы: дзе будзе месца Беларусі ў свеце пасля вайны — эфір

Дзмітрый Грамакоў і Зміцер Шчыгельскі / Еўрарадыё

Дзмітрый Грамакоў і Зміцер Шчыгельскі / Еўрарадыё

Якім бы заўчасным гэта ні падавалася, разважаць пра тое, якім будзе свет пасля расійска-ўкраінскай вайны, і пра месца ў гэтым свеце Беларусі і беларусаў варта ўжо сёння. Бо ўсе войны раней ці пазней заканчваюцца, і лепш пра тое, з чым Беларусь з гэтай вайны выйдзе, паклапаціцца загадзя. Каб потым лёс Беларусі не вырашалі без беларусаў і мы раптам не сутыкнуліся з непрыемнымі фактамі. Напрыклад, памераў і аб’ёмаў рэпарацый за саўдзел у расійскай агрэсіі…

Ці сапраўды варта ўжо сёння думаць пра тое, якім будзе наш свет і наш рэгіён пасля вайны? Што можна зрабіць, каб лёс нашай краіны не вырашаўся без нас, і ці варта казаць пра рэпарацыі? Як убудаваць Беларусь у будучы Балта-Чарнамоскі саюз і ці нясе нам пагрозу “ўкраінскі свет”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі і намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі