Вывезены з Марыупаля сірата вяртаецца ва Украіну праз Беларусь

Богдан Ярмохін у рэпартажы расійскіх "Весцей" / Vesti.ru

Богдан Ярмохін у рэпартажы расійскіх "Весцей" / Vesti.ru

Сямнаццацігадовы ўкраінскі сірата Багдан Ярмохін, якога дэпартавалі з акупаванага Марыупаля ў Расію, змог пакінуць краіну. Цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі разам са сваёй старэйшай сястрой, якая з'яўляецца яго апекуном, піша выданне "Вёрстка".

Пасля акупацыі Марыупаля расійскімі войскамі, Багдана вывезлі спачатку ў Данецк, а потым у Падмаскоўе. Там яго перадалі пад апеку расійскай сям'і і аформілі расійскае грамадзянства. Але падлетак захаваў грамадзянства Украіны, і хацеў вярнуцца дадому.

Ён спрабаваў бегчы ва Украіну праз Беларусь, але яго затрымвалі недалёка ад мяжы з Беларуссю. Яго гісторыя стала рэзанансавай пасля таго, як Багдану прыйшло позва ўстаць на ўлік у расійскім ваенкамаце.

Урэшце расійскія ўлады паабяцалі вывезці яго ў "трэцюю краіну" для сустрэчы з сястрой, з якой ён павінен прабыць да паўналецця. Яна будзе з'яўляцца яго законным прадстаўніком. Праз месяц, у гэтым снежні, Багдану споўніцца 18 гадоў і ён зможа самастойны абіраць, дзе жыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі