Вываз смецця для мінчукоў падаражэў

Вываз смецця для мінчукоў падаражэў

Дыферэнцыяваныя тарыфы на вываз смецця ўвялі ў Мінску, піша tut.by. Жыхары дамоў са смеццеправодам будуць плаціць па больш высокім тарыфе , чым тыя, хто жыве ў дамах без смеццеправодаў. Такія нормы прадугледжаныя рашэннем Мінгарвыканкама № 3312 ад 28 верасня 2017 г.

Так, гранічныя максімальныя субсідаваныя тарыфы на вываз смецця ў дамах са смеццеправодам выраслі да 5,5235 рубля за 1 кубаметр. А ў дамах без смеццеправодаў па-ранейшаму будуць плаціць 5,1143 рубля за 1 кубаметр.

Выраслі таксама тарыфы на вываз смецця для юрыдычных асоб, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд з функцыянуючым смеццеправодам, — ​​да 5,5235 рубля за 1 кубаметр. У жыллі без функцыянуючага смеццеправода тарыф застаецца ранейшым — 5,1143 рубля за 1 кубаметр.

Пра павышэнне тарыфаў на вываз смецця ў Мінску некалькі дзён таму паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў. А начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Тоўсцік дадала, што пасля "абкаткі" ў Мінску такія тарыфы будуць уведзеныя і ў іншых гарадах.

Плануецца, што да пачатку 2018 года вываз цвёрдых камунальных адкідаў падаражэе на 19%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі