Вылучаем Джа ў прэзідэнты разам з Vavamuffin

Самы вядомы польскі рагга-гурт Vavamuffin нарэшце ў  поўным складзе (а гэта ажно 11 чалавек) спяе ў мінскім Re:public сваю вядомую "Jah jest prezydentem" ўжо 25 сакавіка.


Калі ты хочаш паслухаць палякаў, ці не менш цікавых Гаротніцу, Bez.Not і PAPA BO SELEKTAH, трэба толькі прыдумаць слоган, якім Джа мог бы скарыстацца на прэзідэнцкіх выбарах. Слоганы пакідайце ў каментарыях да 17:00 пятніцы 23 сакавіка.


Запрашальнік на дваіх атрымае лепшы “паліттэхнолаг”, імя якога назаве ў 20:30 у пятнічным жывым эфіры Еўрарадыё вядучы фестывалю Дзмітрый Шаўчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі