Выдалены афіцыйны акаўнт мінскага "Дынама" ў Instagram

Выдалены афіцыйны акаўнт мінскага "Дынама" ў Instagram

Увечары 29 снежня ў Instagram знікла афіцыйная старонка хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Прычыны знікнення пакуль невядомыя.

Напярэдадні ў сторыз мінскага "Дынама" з'явіўся адказ галоўнаму трэнеру расійскай "Северстали" Андрэю Разіну, які з'едліва выказаўся з нагоды пераходу Зака Мітчэла да "зуброў". 

Пазней Разін папрасіў прабачэння з заўзятараў "Дынама". Аднак прэс-служба клуба ўсё адно напісала: "Разін настолькі круты, але гэта толькі да той пары, пакуль яму не давялося прасіць прабачэння на камеру ГУУС Мінгарвыканкама". Гэтая фраза выклікала негатыўную рэакцыю на фоне апошніх беларускіх падзеяў, калі беларуская міліцыя прымушае затрыманых пратэстоўцаў прасіць прабачэння на відэа. Не выключана, што карыстальнікі Instagram паскардзіліся на акаўнт "зуброў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі