Вярхоўны суд дазволіў вучням ацэньваць настаўнікаў у інтэрнэце

Вярхоўны суд Нямеччыны 23 чэрвеня прыняў рашэнне, якое фактычна дазваляе вучням ананімна ацэньваць працу настаўнікаў у інтэрнэце. Суд адхіліў пазоў настаўніцы, пададзены супраць сайта, на якім вучні вызначалі рэйтынгі настаўнікаў, даючы ім характарыстыкі.

Настаўніца, імя якой не называецца, патрабавала, каб з сайта былі выдаленыя яе асабістыя звесткі і каардынаты школы, дзе яна працуе. Але суд палічыў, што права вучня на ўласную думку ў гэтым выпадку важнейшае.
Адвакатка настаўніцы засмучаная рашэннем: "Я крытыкую іх за ананімнасць, а таксама за тое, што тыя, хто ацэньвае настаўніка, могуць зрабіць гэта шматкроць, парушаючы такім чынам прынцып празрыстасці і аб'ектыўнасці, пра якія заяўляе сайт".

Сайт быў створаны ў 2007 г., мае больш за мільён карыстальнікаў. Сярод ацэнак, якія вучні могуць даваць настаўнікам, ёсць такія: "файны і класны", "папулярны", "матываваны",
"кампетэнтны", "расслаблены" і "добра вучыць". Настаўніца, што падала ў суд, мела нізкі рэйтынг.

Euronews

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі