Вы тут

Вяргун стаў галоўным трэнерам мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі

Расціслаў Вяргун / БЕЛТА

Расціслаў Вяргун стаў галоўным трэнерам мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі. Яго кандыдатуру зацвердзіў выканкам Беларускай федэрацыі баскетбола. Вяргун змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Круцікава, які працаваў з 2015 года. Старшыня БФБ Максім Рыжанкоў патлумачыў, што "галоўным паказчыкам працы настаўніка ў любым відзе спорту з'яўляецца вынік", а яго зборная якраз і не дэманстравала — сёлета не змагла прайсці ў асноўны раўнд кваліфікацыі Еўра-2021.

37-гадовага Вяргуна, галоўнага трэнера "Цмокаў-Мінск", Рыжанкоў называе "прадстаўніком новага пакалення трэнераў", які "пастаянна імкнецца да ўдасканалення сваіх прафесійных ведаў і навыкаў". Першым выпрабаваннем для яго будуць матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2023 года. Па іх выніках будзе прынятае рашэнне "аб мэтазгоднасці працягнення працоўных адносін". У трэнерскі штаб увайшлі Андрэй Крыванос (асістэнт галоўнага трэнера) і польскі спецыяліст Войтэк Валіх (трэнер па агульнай фізпадрыхтоўцы).

Вяргун спадзяецца, што спрычыніцца да пачатку "новай і паспяховай главы ў гісторыі айчыннага мужчынскага баскетбола".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.