Вядомы гродзенскі музыка збірае грошы на лячэнне ад раку

Гродзенскі гітарыст Дзяніс Асімовіч, які страціў зрок у 2 гады, з’яўляецца лаўрэатам і пераможцам шматлікіх міжнародных конкурсаў.
У музыкі выявілі анкалагічнае захворванне. Цяпер стан яго здароўя рэзка пагоршыўся. Тры аперацыі і рэабілітацыя ў Бараўлянах не змаглі яго выратаваць. Дзякуючы свайму сябру, вядомаму выканаўцу ДіДюле Дзяніс Асімовіч запісаў інструментальны альбом і цяпер шукае грошы на далейшае лячэнне.

Усе жадаючыя могуць набыць яго дыск і тым самым дапамагчы музыку. Альбом Асіновіча можна набыць у гродзенскай краме "Відэамаркет" і ў маці музыкі праз тэлефон 8 (0152) 43-44-76. Інфармацыю пра альбом можна знайсці тут.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі